Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За абразу Ярмошынай асудзілі сябра яе сына, зь якім яны разам працавалі ў пракуратуры


Лідзія Ярмошына, 2019 год
Лідзія Ярмошына, 2019 год

28 сьнежня на 2 гады калёніі асудзілі былога работніка Генэральнай пракуратуры Аляксандра Мікалаева. Яго судзілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза прэзыдэнта (арт. 368), абраза судзьдзі (арт. 391).

Мікалаева судзілі ў тым ліку за абразы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, а ў рапарце сілавікоў скрыншоты старонкі ў фэйсбуку прысьвячаліся ёй, піша «Наша Ніва».

Мікалаеў даваў вострыя характарыстыкі асобе Ярмошынай і вінаваціў яе ў тым, што яна забараняла сыну «жыць мужчынам» і прыводзіць у дом дзяўчат.

Адзін з допісаў Мікалаева, прысьвечаны Ярмошынай
Адзін з допісаў Мікалаева, прысьвечаны Ярмошынай

Але ў гісторыі, як адзначае выданьне, ёсьць адна дэталь: Аляксандар Мікалаеў быў у цесным сяброўстве з сынам Ярмошынай, адвакатам Аляксеем Ярмошыным, які памёр у 2017 годзе, маючы 40 гадоў.

Яны разам падымаліся па кар’ернай лесьвіцы, у пракуратуры Цэнтральнага раёну працавалі ў адным кабінэце. Такім чынам, за абразу Ярмошынай асудзілі сябра яе сына-нябожчыка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG