Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агучылі прысуды ў «цукровай справе»: да 13 гадоў


Гарадзейская цукроўня

Гучная «цукровая справа» цягнулася больш за год і завяршылася прысудамі 30 сьнежня.

Былы дырэктар Гарадзейскай цукроўні Міхаіл Крыштаповіч атрымаў найдаўжэйшы сярод падсудных тэрмін — 13 гадоў турмы. Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі, зарэгістраванай у Расеі, Дзьмітры Кірылаў — 7,5 года, піша «Спутник».

Мікалай Пруднік (Слуцкая цукроўня) — 11 гадоў
Дзьмітры Ягораў (Скідзельская) — 11 гадоў
Анатоль Гладкі (Жабінкаўская) — 8 гадоў
Віктар Міронаў (Жабінкаўская) — 11 гадоў

Бізнэсовец з Масквы Сяргей Кананенка — 7 гадоў.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 млн рублёў (каля $4,4 млн).

Фігурантаў справы абвінавачвалі ў атрыманьні, даваньні хабару, а таксама ў пасярэдніцтве ў атрыманьні хабару.

Сьледзтва цягнулася больш за год, але пра гучныя затрыманьні ў «цукровай справе» стала вядома ў пачатку 2021 году, калі 24 студзеня ў небе над Польшчай разьвярнулі самалёт «Белавія», што ляцеў зь Менску ў Мюнхэн. Самалёт пасадзілі ў Горадні, гэтым рэйсам Міхаіл Крыштаповіч ляцеў у адпачынак.

Празь некалькі дзён стала вядома, што затрымалі дырэктараў астатніх чатырох беларускіх цукроўняў. Справу расьсьледаваў КДБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG