Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цукровыя заводы прызначылі новых дырэктараў замест арыштаваных


Скідзельскі цукровы камбінат
Скідзельскі цукровы камбінат

Цукровыя заводы Беларусі атрымалі новых кіраўнікоў, паведамляе сайт канцэрну «Белдзяржхарчпрам».

Як вынікае з загаду кіраўніка ведамства, генэральным дырэктарам ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» прызначылі Ўладзімра Белавусава. Раней ён працаваў намесьнікам дырэктара па рэалізацыі Горадзенскага шклозаводу.

Генэральным дырэктарам Жабінкаўскага цукровага заводу стаў Ігар Балтрамяюк. Да гэтага ён займаў пасаду антыкрызіснага кіраўніка на Драгічынскім трактарарамонтным заводзе.

Раней былі прызначаныя кіраўнікі двух іншых прадпрыемстваў. Так, новым дырэктарам Гарадзейскага цукровога камбінату стаў Ігар Макар, экс-першы намесьнік старшыні Менаблвыканкаму.

На чале Слуцкага цукарарафінаднага камбінату стаў Аляксандар Белы, які дагэтуль узначальваў Менскі дражджавы камбінат.

Сёлета 27 студзеня на працу ня выйшаў ніводзін з кіраўнікоў чатырох цукровых заводаў Беларусі і гендырэктар Беларускай цукровай кампаніі.

• дырэктар Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіл Крыштаповіч
• дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік
• дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу Віктар Міронаў
• дырэктар Скідзельскага цукровага заводу Дзьмітры Ягораў
• дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў

Пазьней Аляксандар Лукашэнка патлумачыў, што арышты гаспадарнікаў зьвязаныя з вонкавай дэбіторскай запазычанасьцю і махлярскімі схемамі, якія заключаліся паміж беларускімі кіраўнікамі прадпрыемстваў і расейскімі контрагентамі.

6 лютага ўсім фігурантам «цукровай справы» прад’явілі абвінавачаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG