Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Складана гарантаваць бясьпеку». «Вулічная мэдыцына», якая дапамагала бяздомным, спыніла дзейнасьць


Бяздомныя ў Менску саграваюцца гарбатай, ілюстрацыйнае фота, 2019 год

Ініцыятыва «Вулічная мэдыцына», якая аказвала мэдычную дапамогу бяздомным, спыняе сваю дзейнасьць.

Пра гэта каманда ініцыятывы паведаміла ў Instagram.

«Мы прынялі такое рашэньне, бо нам усё складаней у цяперашніх умовах рабіць тое, што звычайна робяць НКА і дабрачынныя ініцыятывы:⠀

  • легальна весьці дзейнасьць;
  • расказваць пра сваю місію і каштоўнасьці;
  • дзяліцца гісторыямі валянтэраў і пацыентаў;
  • залучаць сродкі і донараў;
  • а таксама гарантаваць бясьпеку нашых валянтэраў.

Не разьвітваемся і спадзяёмся, што аднойчы адновім сваю працу», — заявіла каманда ініцыятывы.

Сёлета ў студзені па 15 дзён арышту атрымалі валянтэры ініцыятывы «Вулічная мэдыцына» Карына Радчанка і Тацяна Лабаза.

Ініцыятыва «Вулічная мэдыцына» дзейнічала ў Менску больш за два гады. Валянтэры-мэдыкі аглядалі бяздомных, перавязвалі ім раны, давалі лекі. Сябры ініцыятывы рабілі гэта за свае сродкі ў свой вольны час.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG