Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фанаты менскага «Дынама» выступілі з заявай: «Байкот матчаў у сувязі з палітычнай сытуацыяй, уся атрыбутыка — па-беларуску»


Архіўнае фота. Фанаты «Дынама» на стадыёне

Фанаты менскага футбольнага клюбу «Дынама» выступілі з заявай, паведамляе Tribuna.com.

Пункты заявы наступныя:

  • Байкот усіх матчаў клюбу на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з палітычнай абстаноўкай у краіне. На звычайную трыбуну таксама хадзіць нельга.
  • Разрыў хаўрусу з фанатамі маскоўскага ЦСКА.
  • Забарона любых боек з апанэнтамі на тэрыторыі Беларусі.
  • Фанаты кіеўскага «Дынама» і іх хаўрусьнікі больш ня ворагі.
  • Усе банэры, атрыбутыка, майкі, кепкі, стыкеры адгэтуль толькі на беларускай мове.
  • Забарона любой сымболікі з камуністычнымі выявамі і савецкім падтэкстам.

Актыўныя заўзятары пачалі байкатаваць футбольныя матчы яшчэ ў другой палове 2020 году. Тады фанаты шэрагу камандаў усіх беларускіх лігаў перасталі вывешваць банэры і зьбірацца на адным канкрэтным сэктары дзеля падтрымкі камандаў.

Летась у канцы сэзону актыўнай падтрымкі ня меў амаль ніхто.

У канцы лютага 2021 году шэраг беларускіх футбольных ультрас абвясьцілі байкот матчаў з палітычных прычынаў. Актыўныя заўзятары клюбаў найвышэйшай беларускай лігі «Дынама» (Берасьце), «Нёман» (Горадня), «Слуцак», БАТЭ (Барысаў) заявілі, што актыўныя фанацкія сэктары камандаў будуць адсутнічаць як на хатніх, так і на гасьцявых матчах «да поўнай перамогі народу». Да байкоту таксама далучыліся фанаты жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», сталічных «Менску» і «Тарпэда», «Шахтара», «Віцебску» і «Маладэчна».

Пасьля гэтага наведвальнасьць беларускага футбольнага чэмпіянату ўпала больш чым удвая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG