Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт UEFA лічыць, што Беларуская фэдэрацыя футболу не зьвязаная з рэжымам Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Чэфэрын, 2019 г.

Пры гэтым прэзыдэнт UEFA Аляксандар Чэфэрын заявіў, што ў бліжэйшы час турніраў у Беларусі ня будзе, паставіўшы пад сумнеў правядзеньне ў Менску плянаванага на 2025 год чэмпіянату Эўропы ў футболе сярод дзяўчат (U-19).

Аляксандэр Чэфэрын у інтэрвію бэльгійскаму выданьню Politico выказаў думку, што Беларуская фэдэрацыя футболу, кіраўніка якой Уладзімера Базанава ня так даўно дэпартавалі з Чэхіі, ня мае дачыненьня да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле кіраўніка UEFA, ягоная арганізацыя «ўважліва сочыць» за сытуацыяй у Беларусі, якую футбольны функцыянэр назваў «жахлівай». У сувязі з гэтым ён заявіў, што ня мае канкрэтных тэрмінаў для рашэньня аб узаемадзеяньні з афіцыйным Менскам наконт магчымасьці правесьці тут чэмпіянат Эўропы 2025 году сярод дзяўчат да 19 гадоў.

Гэта ня першае буйное спаборніцтва, адкладзенае ці скасаванае ў Беларусі апошнім часам. Раней Менск пазбавіўся этапу Кубку сьвету ў біятлёне, чэмпіянату сьвету ў сучасным пяціборстве, чэмпіянату Эўропы ў роварным трэку, а таксама хакейнага чэмпіянату сьвету.

«Калі дэмакратыя застанецца на тым жа ўзроўні, што і цяпер, будзе абсалютна немагчыма правесьці турнір у Беларусі», — сказаў Чэфэрын у гутарцы з журналістам газэты Politico.

Пры гэтым Аляксандар Чэфэрын лічыць, што Беларуская фэдэрацыя футболу не адказвае за дзеяньні рэжыму Лукашэнкі і «нястомна імкнецца прасоўваць жаночы футбол».

Раней Эўрапейскі зьвяз футбольных асацыяцыяў адмовіўся ад санкцыяў супраць Беларускай фэдэрацыі футболу ў адказ на даклад Беларускага фонду спартовай салідарнасьці аб рэпрэсіях у беларускім футболе. Цяпер фонд плянуе падаваць апэляцыю ў Спартовы арбітражны суд.

27 сьнежня Міжнародная фэдэрацыя асацыяцыяў прафэсійных футбалістаў заявіла аб высокай імавернасьці таго, што Беларуская фэдэрацыя футболу парушае правы чалавека па ўзгадненьні з Аляксандрам Лукашэнкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG