Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плыўчыха Герасіменя выставіла на продаж алімпійскія мэдалі. Стартавая цана калекцыі 90 тысяч даляраў


Аляксандра Герасіменя з алімпійскім мэдалём, 2016
Аляксандра Герасіменя з алімпійскім мэдалём, 2016

Беларуская плыўчыха, а цяпер кіраўніца Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя выставіла на NFT аўкцыён унікальную калекцыю сваіх алімпійскіх мэдалёў, піша АФН.

Як паведаміла Герасіменя, яна пайшла на гэта, каб кампэнсаваць юрыдычныя выдаткі і зборы, зьвязаныя з расьсьледаваньнем фактаў рэпрэсій і карупцыі ў Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ), а таксама каб дамагчыся разгляду заяў аб дыскрымінацыі і парушэньнях правоў чалавека ў футболе ў Спартовым арбітражным судзе ў Лазане (CAS).

«Агульны кошт усіх юрыдычных выдаткаў і збораў у справе супраць УЕФА і АБФФ склаў звыш 80 тысяч даляраў», — расказала спартоўка.

На аўкцыён выставілі два срэбраныя мэдалі Алімпіяды 2012 году ў Лёндане і бронзавы Алімпіяды 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра. Стартавая цана мэдалёў — 25, 30 і 35 тысяч даляраў.

«Усе сродкі ад NFT аўкцыёну накіруюць на пакрыцьцё расходаў у абароне правоў чалавека ў беларускім спорце і прымусе UEFA выконваць палажэньні ўласнага статуту», — заявіла Аляксандра Герасіменя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG