Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: журналіста Мажэйку перавезьлі з жодзінскай турмы на «Валадарку»


Зьняволены журналіст Генадзь Мажэйка
Зьняволены журналіст Генадзь Мажэйка

У Беларусі на 29 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 967 чалавек.

Журналіста «Комсамольской правды» Генадзя Мажэйку вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: аб распальваньні сацыяльнай варожасьці (арт. 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка падчас рэгістрацыі на рэйс у аэрапорце Масквы, нагадваюць праваабаронцы «Вясны». Згодна з папярэднімі зьвесткамі, затрыманьне было зьвязана з артыкулам у газэце, дзе знаёмая загінулага ў часе сілавога штурму кватэры менскага праграміста Андрэя Зельцара дала яму станоўчую характарыстыку. Пад тэкстам стаяла аўтарства Генадзя Мажэйкі. З гэтай прычыны яго вінавацяць у наўмысным распальваньні варожасьці.

У канцы сьнежня пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Мацьвееву, якая прадстаўляла інтарэсы журналіста.

Таксама вядома, што пасьля нэгатыўных камэнтароў у сацсетках у адрас мэтаду дзеяньня спэцслужбаў па ўсёй Беларусі затрымалі 200 чалавек. Цягам паўтара месяца да іх не дапускалі абаронцаў і не прымалі перадачы ад родных.

Новы адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG