Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса прызналі палітвязьнем


Павал Белавус
Павал Белавус

Усяго ў Беларусі на 29 сьнежня 967 палітвязьняў, якіх прызналі праваабаронцы.

У Беларусі яшчэ шэсьць чалавек прызналі палітвязьнямі.

Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», гэта

  • Павал Белавус,
  • Аляксандар Зялюткін,
  • Аляксандар Кутас,
  • Мікалай Сяргеенка,
  • Марына Неўдах,
  • Уладзімер Мельнік.

Павал Белавус — адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», стваральнік крамы Symbal.by, кіраўнік кампаніі «Годна», арт-мэнэджар і журналіст.

Яго затрымалі сёлета 15 лістапада. Тройчы яго судзілі ў адміністрацыйных справах нібыта за «незаконнае пікетаваньне» (за тату на руцэ зь імем малодшага сына «Мірон» і бел-чырвона-белым сьцяжком), а таксама двойчы за «дробнае хуліганства». Агулам далі 35 дзён арышту.

Пазьней стала вядома, што на Белавуса завялі крымінальную справу за «Арганізацыю або падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Яму пагражае да 4 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG