Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы вызвалілі затрыманага дырэктара аўганскага тэлеканала


Раней «Рэпартэры бязь межаў» паведамлялі, што 43% СМІ ў Аўганістане закрыліся, а 60% журналістаў больш ня могуць працаваць пасьля таго, як талібы ўзялі пад кантроль краіну.

«Талібан» выпусьцілі на волю дырэктара аўганскай тэлекампаніі праз два дні пасьля яго затрыманьня, заявіла маніторынгавая група Цэнтра журналістаў Аўганістана (AFJC).

Арэфа Нуры, дырэктара прыватнай тэлекампаніі Nourin, затрымалі каля яго дома ў Кабуле 26 сьнежня зь невядомых прычын. У заяве AFJC «асуджае адвольнае затрыманьне Нуры як «парушэньне свабоды друку».

Сын Нуры Раман Нуры паведаміў, што сілы бясьпекі «Талібану» абшукалі дом сям’і бяз ордэра на арышт, а потым забралі ягонага бацьку ў невядомае месца. Таксама незразумела, чаму затрымалі Нуры.

Асацыяцыя незалежных журналістаў Афганістану працытавала прадстаўніка ўраду «Талібану», які заявіў, што затрыманьне не было зьвязана зь дзейнасьцю Нуры ў СМІ.

Камітэт абароны журналістаў, які базуецца ў Нью-Ёрку, заклікаў вызваліць Нуры.

«Затрыманьне ўладальніка СМІ Арэфа Нуры баевікамі, зьвязанымі з талібамі, азначае сурʼёзную атаку на незалежныя СМІ ў Афганістане. Улады „Талібану“ павінныя неадкладна звольніць Нуры і перастаць запалохваць незалежныя галасы ў Афганістане», — гаворыцца ў заяве.

Nourin TV вядомы сваім асьвятленьнем падзей аб бясьпецы і дзейнасьці апазыцыйнай партыі Jamiat-e-Islami.

«Талібан», які прытрымліваецца строгага тлумачэньня законаў ісламскага шарыяту, вярнуў уладу ў Афганістане ў сярэдзіне жніўня, што выклікала хваляваньне адносна будучыні вольных СМІ і правоў чалавека ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG