Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане зачынілася 231 СМІ, 6400 журналістаў страцілі працу


Журналісты ў Аўганістане

У Аўганістане з моманту прыходу да ўлады «Талібану» закрылася 231 СМІ, а 6400 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ страцілі працу. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» і Асацыяцыі свабодных журналістаў Аўганістану.

Па дадзеных справаздачы, больш за ўсё пацярпелі жанчыны-журналісткі — 84% з іх страцілі працу. У 15 з 34 правінцый краіны больш не працуе ніводная журналістка. У справаздачы гаворыцца, што «Талібан» навязвае СМІ ўмовы працы, у тым ліку забарону наймаць на працу жанчын.

З 543 СМІ, якія працавалі ў Аўганістане да прыходу да ўлады талібаў, у канцы лістапада функцыянавалі толькі 312. Гэта значыць, за тры месяцы ў краіне было закрыта 43 працэнты СМІ. У Кабуле, дзе засяроджана найбольшая колькасьць аўганскіх сродкаў масавай інфармацыі, закрыты кожны другі СМІ. Раней у большасьці аўганскіх правінцый было прынамсі дзесяць прыватных СМІ, зараз у некаторых рэгіёнах ніякіх мясцовых СМІ амаль не засталося.

У красавіку гэтага года Аўганістан заняў 122-е месца са 180 краін у Сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы «Рэпартэраў бязь межаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG