Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік Офісу правоў людзей з інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі пакінуў Беларусь


Сяргей Драздоўскі
Сяргей Драздоўскі

Заснавальнік Офісу правоў людзей з інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі пакінуў Беларусь. Як паведамляе «Вясна», Драздоўскі цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне, у адмысловым месцы для ўцекачоў у якасьці асобы, якая папрасіла прытулку.

«Ня думаю, што сядзець у беларускай турме было б больш карысным, чым паспрабаваць сысьці і працягнуць дзейнасьць», — сказаў Сяргей Драздоўскі «Вясьне». Ён пакінуў краіну, знаходзячыся пад падпіскай аб нявыезьдзе як абвінавачаны ў крымінальнай справе.

Офіс правоў людзей з інваліднасьцю аказвае юрыдычную дапамогу і спрыяе кансультацыям аб правах людзей з інваліднасьцю, выступае за зьмены ў заканадаўстве, праводзіць дасьледчую і асьветніцкую дзейнасьць, каб грамадзяне Беларусі больш ведалі пра гэтыя праблемы.

У лютым 2021 году Драздоўскага і юрыста арганізацыі Алега Граблеўскага дапыталі ў Сьледчым камітэце. Пасьля допыту Граблеўскага затрымалі, а Драздоўскага зьмясьцілі пад хатні арышт. У ліпені абодвух выпусьцілі з-пад арышту з падпіскай аб нявыезьдзе, сьледзтва яшчэ працягваецца.

Іх абвінавацілі ў махлярстве, учыненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209).

Паводле ведамства, атрыманыя імі з ААН сродкі выдаткоўваліся на адвакатаў для абароны 23 грамадзян, «якія не зьяўляюцца ні асобамі з абмежаванымі магчымасьцямі, ні ахвярамі хатняга гвалту».

Раней міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей западозрыў Прадстаўніцтва ААН у «нямэтавым выкарыстаньні фінансавых сродкаў, якія прызначаліся для аказаньня юрыдычнай дапамогі асобам з інваліднасьцю або ахвярам хатняга гвалту».

Сталая прадстаўніца ААН у Беларусі Яанна Казана-Вісьнявецкая заявіла, што ўсе абвінавачаньні абсалютна беспадстаўныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG