Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Аляксандра Цьвікевіча; год таму — Лукашэнка атрымаў ад АМАПу чорны бэрэт


Аляксандар Цьвікевіч

Падзеі 30 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Год таму ў гэты дзень

  • Аляксандра Лукашэнку ў часе наведваньня базы менскага АМАПу ўганаравалі чорным бэрэтам.
  • Каманда Сьвятланы Ціханоўскай на прэс-канфэрэнцыі сярод асноўных вынікаў году назвала пашырэньне міжнароднага супрацоўніцтва, распрацоўку «Канстытуцыі новай Беларусі» і прыняцьце «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі».
  • Кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен падпісалі ад імя ЭЗ пагадненьне аб узаемаадносінах паміж Эўразьвязам і Вялікай Брытаніяй пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ.

Дзень у гісторыі

1667 — быў закрыты Віленскі манэтны двор. З канца XV стагодзьдзя ён быў асноўным цэнтрам манэтнай прамысловасьці Вялікага Княства Літоўскага.

1842 — у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край». Новае вызначэньне аб’ядноўвала Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні.

1917 — у ноч з 30 на 31 сьнежня ў Менску бальшавікі разагналі Першы Ўсебеларускі зьезд. Менавіта ў гэтую ноч Зьезд прыняў рэзалюцыю аб дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі.

1922 — Беларусь уключылі ў склад СССР. І Усесаюзны зьезд саветаў прыняў дэклярацыю і дамову аб утварэньні СССР.

1966 — улады БССР прынялі пастанову аб выданьні «Беларускай савецкай энцыкляпэдыі».

Галоўны рэдактар БелСЭ Пятрусь Броўка і Васіль Быкаў на VI зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў СССР. Чэрвень 1976 г. Фота В. Васільева.
Галоўны рэдактар БелСЭ Пятрусь Броўка і Васіль Быкаў на VI зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў СССР. Чэрвень 1976 г. Фота В. Васільева.

1990 — пачаўся рэгулярны рух цягнікоў па другой лініі Менскага мэтрапалітэну на ўчастку ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Фрунзэнская».

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Літвой.

2004 Міхаіла Марыніча, былога беларускага міністра і амбасадара, асудзілі на 5 гадоў турмы за нібыта скрадзеныя кампутары.

Міхаіл Марыніч у часе судовага працэсу.
Міхаіл Марыніч у часе судовага працэсу.

У гэты дзень нарадзіліся

1865Рэдзьярд Кіплінг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1904 Зэлік Аксельрод, беларускі габрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.

У памяці

1937 Аляксандар Цьвікевіч, беларускі палітык, гісторык, міністар замежных справаў ва ўрадзе БНР (расстраляны).

Аляксандар Цьвікевіч
Аляксандар Цьвікевіч

1957 — Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны дзеяч, пасол на Сэйм Другой Рэчы Паспалітай (1925-1928).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG