Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісту Паўлу Вінаградаву выставілі абвінавачаньні паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу


Павал Вінаградаў, архіўнае фота

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Сьвятлана Вінаградава.

Паводле яе, Паўлу выставілі абвінавачаньне паводле наступных артыкулаў:

  • арт. 130 КК — Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці;
  • арт. 367 КК — Паклёп на прэзыдэнта;
  • арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Паводле жонкі, Паўлу выставілі абвінавачаньне за пост у Фэйсбуку.

22 сьнежня былога палітвязьня Паўла Вінаградава затрымаў АМАП у яго дома, у Бярэзані Менскай вобласьці. Тады жонцы сказалі, што ён падазраваны паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — арт. 376 і 130.

Летам 2021 году Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 траўня (але суд угледзеў у ім заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 45 содняў Павал Вінаградаў выйшаў на волю.

У 2010 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. 14 верасьня 2011 году ён выйшаў на волю на падставе ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні, за ім быў уведзены прэвэнтыўны нагляд на 3,5 года. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў зь Менску ў Бярэзань, дзе жыве з жонкай і дзіцем.

28 сьнежня Вінаградава зноў прызналі палітычным зьняволеным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG