Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Флейтыста гурту «Аквариум» не ўпусьцілі ў Расею


Лідэр гурту «Аквариум» Барыс Грабеншчыкоў
Лідэр гурту «Аквариум» Барыс Грабеншчыкоў

Флейтыста рок-гурту «Аквариум» Браяна Фінэгана пратрымалі суткі ў аэрапорце і не пусьцілі ў Расею, выслаўшы з краіны, расказаў лідэр гурту Барыс Грабеншчыкоў на канцэрце ў маскоўскім клюбе 1930 Moscow.

«Учора на мяжы забралі яго пашпарт, яго затрымалі, ён правёў содні ў аэрапорце, а сёньня яго пасадзілі ў самалёт і адправілі за ягоны ж кошт назад. Пры гэтым ніякіх тлумачэньняў не далі, прычыны мы ня ведаем. Таму гэты канцэрт мы прысьвячаем яму, хоць нават ня ведаем, дзе ён цяпер. Але ведаем, што ў такой сытуацыі найбліжэйшым часам можа апынуцца любы з нас і з вас», — сказаў Грабеншчыкоў.

Браян Фінэган — грамадзянін Вялікай Брытаніі, родам з Паўночнай Ірляндыі. У гурце «Аквариум» ён грае на флейце з 2009 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG