Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO перакідвае ў Нямеччыну брытанскую танкавую дывізію на фоне напружанасьці вакол Украіны


Брытанская цяжкая вайсковая тэхніка на вучэньнях у Эстоніі, 22 сакавіка 2017 году
Брытанская цяжкая вайсковая тэхніка на вучэньнях у Эстоніі, 22 сакавіка 2017 году

Год таму брытанскія танкі былі выведзеныя зь Нямеччыны ў рамках заканчэньня вайсковай прысутнасьці Брытаніі ў гэтай краіне пасьля Другой сусьветнай вайны.

«Брытанская армія разьмесьціць сотні браніраваных транспартных сродкаў у Нямеччыне, усяго праз год пасьля афіцыйнага вываду войскаў з краіны. Гэты крок павінен дапамагчы падтрымаць NATO на фоне таго, як напружанасьць у адносінах з Масквой з прычыны Ўкраіны застаецца высокай», — паведамляе Financial Times.

«У адпаведнасьці з плянамі, названымі „радыкальнай“ рэструктурызацыяй брытанскіх сухапутных войскаў, урад Вялікай Брытаніі абвясьціў у чацьвер, што база NATO ў Сэнэлягеры, недалёка ад нямецкага гораду Падэрборн, стане адным з трох новых „рэгіянальных сухапутных вузлоў“ для брытанскай арміі, разам з Кеніяй», — гаворыцца ў артыкуле Financial Times, які цытуе сайт Inopressa. ru

«Гэты крок уяўляе сабой разварот на 180 градусаў праз крыху больш як год пасьля таго, як Вялікабрытанія завяршыла пастаянную вайсковуюю прысутнасьць на нямецкай зямлі, якая захоўвалася з канца Другой сусьветнай вайны... Адзін урадавы чыноўнік неястаў называць дакладных лічбаў, але сказаў, што пляны прадугледжваюць базаваньне „сотняў“ танкаў і бронетэхнікі ў Сэнэлягеры», — піша газэта.

«Гэтае рашэньне зьвязанае з тым, што саюзьнікі па NATO ўсё больш занепакоеныя тым, што Масква плянуе ўварваньне ва Ўкраіну», — піша FT.

«Раней сёлета прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыпыніў пляны свайго папярэдніка Дональда Трампа вывесьці тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў зь Нямеччыны», — нагадвае Financial Times.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG