Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завялі крымінальную справу за шкоду беларускай кампаніі праз жульніцтва ў кампутарных гульнях


У офісе Wargaming у Менску, сакавік 2016 году
У офісе Wargaming у Менску, сакавік 2016 году

У Расеі ўпершыню завялі справу за стварэньне і распаўсюджваньне праграм для жульніцтва ў кампутарных гульнях.

Жыхара Екацярынбургу Андрэя Кірсанава абвінавачваюць у тым, што ён прадаў тысячы ботаў і спэцыяльных праграм, якія дазвалялі карыстальнікам атрымліваць несумленныя перавагі перад іншымі гульцамі.

Гаворка ідзе ў тым ліку пра такія гульні як World of Tanks і World of Warship. Пацярпелым бокам прызнана беларуская кампанія Wargaming — распрацоўнік і выдавец гэтых гульняў. У кампаніі лічаць, што пра такія праграмы частка карыстальнікаў губляе зацікаўленасьць у гульнях.

Wargaming ацаніла шкоду ад дзеяньняў Кірсанава прыкладна на дзевяць мільёнаў долараў.

Як піша выданьне «Коммерсантъ», раней крымінальныя справы аб стварэньні і распаўсюджваньні шкодных праграм датычыліся спробаў узламаць рахункі карыстальнікаў для ўваходу ў інтэрнэт-рэсурсы. Справы звычайна заканчваліся ўмоўным пакараньнем ці штрафам.

Wargaming — выдавец і распрацоўнік гульняў. У 2016 годзе капіталізацыю кампаніі ацанілі ў $ 1,5 млрд. Кампанія была заснаваная ў Беларусі, аднак ужо ў 2011 годзе яна перанесла штаб-кватэру зь Менску на Кіпр. Агулам Wargaming мае 17 офісаў па ўсім сьвеце,

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG