Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскае консульства ў Львове шпурнулі кактэйль Молатава


Плякат на плоце расейскага консульства ў Львове падчас акцыі з патрабаваньнем да Масквы прызнаць Галадамор генацыдам украінцаў, 27 лістапада 2020

Расея назвала інцыдэнт «тэрарыстычным актам».

Міністэрства замежных спраў Расеі заявіла, што ў консульства Расеі ва Ўкраіне, якое знаходзіцца ў Львове, кінулі кактэйль Молатава. Расейскі бок назваў напад «тэрарыстычным актам». У расейскае МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах Украіны, каб выказаць афіцыйны пратэст і запатрабавалі ад Кіеву прабачэньняў.

Украінская паліцыя заявіла, што распачала расьсьледаваньне па факце здарэньня, якое яны назвалі «хуліганствам».

Інцыдэнт адбыўся ў той час, калі напружанасьць паміж Кіевам і Масквой абвастрылася пасьля таго, як Расея засяродзіла каля 100 000 вайскоўцаў каля сваёй мяжы з Украінай, а Злучаныя Штаты назвалі гэта магчымай прэлюдыяй да ўварваньня.

Новыя спадарожнікавыя здымкі, зробленыя прыватнай амэрыканскай кампаніяй, паказалі, што Расея ў апошнія тыдні працягвала разьмяшчаць танкі, мабільныя ракетныя артылерыйскія сыстэмы і перадавых батарэй балістычных ракет малой далёкасьці паблізу мяжы, а таксама на Крымскім паўвостраве, які Расея незаконна анэксавала ў 2014 годзе.

На здымках, апублікаваных амэрыканскай кампаніяй Maxar Technologies 23 сьнежня, па стане на 13 сьнежня бачная база ў Крыме, запоўненая сотнямі адзінак бранятэхнікі і танкаў. Спадарожнік Maxar на здымках таго ж месца ў кастрычніку паказваў, што база была напалову пустой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG