Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбавілі ліцэнзіі яшчэ адну адвакатку, якая абараняла палітычных зьняволеных


Беларускія адвакаты, якіх улады пазбавілі ліцэнзіі.

Лізавету Мацьвееву выключылі зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў за неадпаведны «дысцыплінарны ўчынак».

Паводле зьвестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», Лізавету Мацьвееву выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю, але яна не пагадзілася з такой неабходнасьцю і абскардзіла гэта ў судзе.

Менавіта таму, што рашэньне абскарджвалася і яна прапусьціла пераатэстацыю, «дэмарш» расцанілі як «дысцыплінарную правіну».

Нядаўна прызначаны міністрам юстыцыі Сяргей Хаменка пастанавіў прыцягнуць Лізавету Мацьвееву да дысцыплінарнай адказнасьці і прыпыніў дзеяньне ліцэнзіі. Сьледам Рада Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў прыняла рашэньне аб выключэньні яе са сваіх шэрагаў.

Лізавета Мацьвеева абараняла інтарэсы палітвязьняў Уладзімера Мацкевіча, Генадзя Мажэйкі, Ірыны Слаўнікавай, а таксама аформіла дамову на прадстаўленьне інтарэсаў затрыманага напярэдадні Паўла Вінаградава.

Каго яшчэ пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі

Раней ліцэнзіі на прафэсійную дзейнасьць забралі ў вялікай групы адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Гэта Дзьмітры Лаеўскі, Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, Яўген Пыльчанка, палітзьняволены Максім Знак.

Таксама кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры міністэрстве прызнала, што адвакаты Натальля Аляксеева, Аляксандар Бялоў, Натальля Ванцовіч ня могуць выконваць прафэсійныя абавязкі з прычыны «недастатковай кваліфікацыі», пад пагрозай Ірына Варанкова і Ігар Петрашэвіч, а таксама выключаныя зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Сяргей Іваноў, Аляксей Кераль, Дзьмітры Лазавік, Натальля Мацкевіч, Аляксандар Пыльчанка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG