Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна група адвакатаў можа пазбавіцца ліцэнзій на прафэсійную дзейнасьць


Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры Міністэрстве юстыцыі разгледзела пытаньні пазбаўленьня ліцэнзій шэрагу адвакатаў.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, некалькі юрыстаў не прайшлі атэстацыю.

У прыватнасьці, камісія прызнала, што адвакаты Натальля Аляксеева, Аляксандар Бялоў, Натальля Ванцовіч ня могуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі з прычыны «недастатковай кваліфікацыі».

Камісія таксама прыняла рашэньні аб магчымасьці пазбаўленьня адвакацкіх ліцэнзій Ірыны Варанковай і Ігара Петрашэвіча, якія раней не прайшлі атэстацыю «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», а таксама выключаных зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Сяргея Іванова, Аляксея Кераля, Дзьмітрыя Лазавіка, Натальлі Мацкевіч, Аляксандра Пыльчанкі.

Раней ліцэнзіі на прафэсійную дзейнасьць забралі ў вялікай групы адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Гэта Дзьмітры Лаеўскі, Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, Яўген Пыльчанка, палітзьняволены Максім Знак ды іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG