Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыка Аляксандар Памідораў і музычны мэнэджар Павал Юрцэвіч пакінулі Беларусь


Аляксандар Памідораў
Аляксандар Памідораў

Цяпер Памідораў і Юрцэвіч у Польшчы. Музыка апошнім часам зарабляў грузчыкам на рынку, а мэнэджар страціў бізнэс.

Рашэньне выехаць зь Беларусі Аляксандар Памідораў і Павал Юрцэвіч прынялі з улікам немагчымасьці працаваць у Беларусі і перасьледу з боку ўладаў, піша Беларуская рада культуры.

«Пасьля таго як прадстаўнікі МУС Фрунзэнскага раёну знайшлі ў маім клюбе „Бэрлін“ некалькі налепак з „Пагоняй“ і надпіс „Жыве Беларусь“, мяне пасадзілі на 13 сутак. У гэты час клюбу не давалі адкрыцца... Далучыліся і арэндадаўцы. Сталі патрабаваць, каб мы самі скасавалі дамову арэнды. У выніку бізнэс, які дапамагаў жыць, разбураны. Заробку ў гэтай краіне я не знайшоў», — сказаў Павал Юрцэвіч.

Пакінуць Беларусь Юрцэвічу дапамаглі сябры.

Аляксандар Памідораў таксама пазбавіўся магчымасьці стабільна працаваць на радзіме.

«Я ніколі не хаваў свайго стаўленьня да ўлады. Пасьля затрыманьня на дваровым канцэрце, „содняў“, потым шэрагу творчых акцый, песьні ў памяць пра забітых мне наўпрост давялі, што працы на радыё для мяне няма. Зь лістапада мінулага году я беспрацоўны. Уладкавацца на працу мне аказалася немагчыма. Апошнія тры месяцы я падзарабляў грузчыкам на Камароўцы».

Нядаўна Памідораву намякнулі, што да яго можа «зьявіцца цікавасьць» сілавікоў, і ён вырашыў выехаць.

Масавыя рэпрэсіі, у тым ліку турэмныя тэрміны і палітычна матываваныя звальненьні з працы, сталі прычынай рэзкага згасаньня культурнага жыцьця ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі. Пакінуць краіну празь перасьлед вымушаныя былі сотні беларускіх творцаў, у тым ліку з музычнай сфэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG