Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны вызначыў дату, калі спыніць пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі


Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў плян захадаў для рэалізацыі закону аб барацьбе з алігархамі.

Плян, сярод іншага, прадугледжвае спыненьне паставак электраэнэргіі зь Беларусі. Гэта плянуюць зрабіць у верасьні 2023 году.

Украіна дазваляе сваім камэрцыйным кампаніям набываць электраэнэргію ўвосень і ўзімку, калі спажываньне электраэнэргіі расьце, а вугалю для цеплавых электрастанцыяў не хапае.

Сёлета Беларусь пастаўляла электраэнэргію ва Ўкраіну цягам студзеня—сакавіка. Потым на час карантыну пастаўкі спынілі, а ўжо ў траўні ўвогуле забаранілі імпарт зь Беларусі да лістапада.

Пастаўкі энэргіі зь Беларусі аднавіліся толькі 6 лістапада. Паводле незалежных энэргетычных экспэртаў ва Ўкраіне, цяпер Беларуская АЭС працуе пераважна на ўкраінскі рынак.

«БелАЭС выпрацоўвае ў дзень 28 мільёнаў кВт-гадзін. Украіна апошнімі днямі імпартуе зь Беларусі 870 МВт-гадзін. У выніку простага арытмэтычнага падліку выходзіць, што гэта каля 20 мільёнаў кВт-гадзін у дзень», — напісала экспэртка Вольга Кашарная.

Раней пэўныя ўкраінскія тэлеграм-каналы паведамлялі, што пастаўкамі электраэнэргіі зь Беларусі займаюцца кампаніі, блізкія да кіроўнай партыі «Слуга народу». Яны нібыта праз пасярэднікаў перапрадаюць беларускую энэргію даражэй, чым набываюць у Беларусі, а потым увогуле экспартуюць у іншыя краіны.

«Выходзіць, адзіная мэта гэтага імпарту — атрымаць маржу на апэрацыі для Офісу прэзыдэнта. Раней нашыя прэзыдэнты „калацілі бабкі“ на газе, а цяпер — на электраэнэргіі», — дадала экспэртка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG