Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія творцы падтрымалі закрыты ўладамі Горадзенскі дзіцячы госьпіс. ВІДЭА


Дзіцячы госьпіс у Горадні. Архіўнае фота

Летам 2021 году ўлады Горадні прынялі рашэньне ліквідаваць дзіцячы госьпіс.

Установу, якая цягам амаль паўтара дзясятка гадоў падтрымлівала безнадзейна хворых дзяцей і іх сем’і, закрылі нібыта за «злоўжываньні адміністрацыі».

Кіраўніца госьпісу Вольга Вялічка вымушана выехала ад перасьледу за мяжу, а сёлета на патрабаваньне сілавікоў яе дадалі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.

Словы падтрымкі і сьвяточныя віншаваньні заснавальнікам і былым пацыентам выказалі сьпевакі Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Маргарыта Ляўчук, Уладзімер Пугач, Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife), Naviband, Palina, актор Аляксандар Ждановіч (Маляваныч), а таксама трупа Свабоднага тэатру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG