Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заснавальніцу горадзенскага госьпісу завялі справу за ўдзел у «Маршы адзінства» і абвясьцілі ў вышук


Паліятыўны цэнтар пры горадзенскім дзіцячым госьпісе, архіўнае фота

За ўдзел у «Маршы адзінства» дырэктарка дзіцячага госьпісу ў Горадні стала фігуранткай крымінальнай справы, — заявілі ў МУС Беларусі.

Паводле афіцыйнага паведамленьня, апэратыўнікі ГУБАЗіК высьветлілі, што 37-гадовая Вольга Вялічка «датычная да дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Гаворка пра «Марш адзінства», які прайшоў у Горадні мінулай восеньню.

«Разам зь іншымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства жанчына выходзіла на праезную частку, блякуючы рух, а таксама стаяла ў „счэпцы“, не падпарадкоўваючыся законным патрабаваньням міліцыянтаў», — адзначаецца ў тэлеграм-канале ведамства.

Цяпер яна стала падазраванай у крымінальнай справе.

Летась у кастрычніку празь перасьлед Вольга Вялічка разам зь сям’ёй мусіла зьехаць зь Беларусі. 1 жніўня яна паведаміла, што на патрабаваньне беларускіх сілавікоў яе дадалі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.

Раней у дачыненьні да Вольгі Вялічкі пачалі крымінальную справу «за крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьнены ў буйным памеры». Нібыта ў 2018 годзе яна скрала грошы, сабраныя госьпісам на апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама выдзеленыя на рамонт службовага памяшканьня.

Вольга Вялічка — нэўрапсыхоляг і онкапсыхоляг паводле адукацыі, магістар дзяржаўнага кіраваньня ў сацыяльнай сфэры. У 2007-м стварыла і ўзначаліла дзіцячы госьпіс. У разгар пандэміі пры ўстанове працавала майстэрня, дзе бясплатна шылі ахоўныя касьцюмы для мэдыкаў. Увосень 2020-га ў майстэрню прыйшла праверка ДФР, валянтэраў выгналі. Памяшканьне спрабуюць забраць праз суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG