Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наземная мяжа Беларусі застанецца закрытай на другі год


Пункт пропуску Каменны Лог на мяжы зь Літвой

З адказаў дзяржаўных органаў вынікае, што ўлады не зьбіраюцца адкрываць наземную мяжу для ўсіх грамадзян і што «паслабленьняў тут не прадбачыцца».

Наземная мяжа Беларусі застаецца закрытай на другі год. 21 сьнежня 2020 году пачалі дзейнічаць новыя правілы пры выезьдзе зь Беларусі. Фармальна ў мэтах «прадухіленьня распаўсюду ў Беларусі інфэкцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19», для грамадзян прыпынілі выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску.

Ужо год беларусам, каб паехаць у суседнія краіны праз наземныя пераходы, патрэбны нейкія афіцыйныя падставы: вучоба, службовая выправа, запрашэньне на працу, лячэньне і г. д. Zerkalo.io затэлефанавала на «гарачыя лініі» Міністэрства аховы здароўя і Дзяржаўнага памежнага камітэту, каб даведацца, ці плянуюцца паслабленьні пры перасячэньні мяжы.

У памежным ведамстве паведамілі, што абмежавальныя захады вызначыў Савет Міністраў, таму пры пропуску грамадзян на мяжы кіруюцца менавіта гэтым рашэньнем. Ці паслабяць абмежаваньні, там ня ведаюць.

На «гарачай лініі» Міністэрства аховы здароўя аргумэнтавалі, што абмежавальныя захады зноў уводзяць усе краіны, маўляў, нічога незвычайнага ў гэтым няма. Таму пакуль што ніякіх паслабленьняў не плянуецца, бо «зьяўляюцца новыя штамы».

Пры гэтым 21 сьнежня зьявілася пастанова Савету Міністраў аб зьмякчэньні патрабаваньняў для самаізаляцыі для кантактных асобаў 1-га і 2-га ўзроўняў і людзей, якія прыяжджаюць у Беларусь. Цяпер карантын абавязковы толькі для тых, каму пастаўлены дыягназ COVID-19. Лякарні ў краіне сталі пераводзіць у звыклы рэжым працы.

А яшчэ раней у краіне адмянілі абавязковы масачны рэжым, выключыўшы з санітарных нормаў патрабаваньне насіць маскі пры наведваньні аб’ектаў, арганізацый і ў транспарце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG