Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызнаная «экстрэмісцкай» плятформа «Сход» працягне дзейнасьць за межамі Беларусі


Інтэрактыўная мапа плятформы Сход

Паводле ўдзельнікаў ініцыятывы, абвяшчэньне плятформы па-за законам стала для іх нечаканасьцю, паколькі ўся дзейнасьць «Сходу» знаходзіцца ў рамках беларускага заканадаўства.

Старшыня плятформы Сяргей Дубіна ў адмысловым камэнтары паведаміў: пераважная большасьць дэлегатаў пагадзілася з тым, што неабходна прыпыніць працу на тэрыторыі Беларусі да высьвятленьня абставінаў.

Пры гэтым вырашана, што «Сход» працягне дзейнасьць за межамі краіны. Па яго словах, прыкладна 30 чалавек — пятая частка дэлегатаў — заявілі пра сыход зь першага скліканьня.

13 сьнежня Камітэт дзяржбясьпекі прызнаў «Сход» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Мінімум у пяці дэлегатаў адбыліся ператрусы.

Плятформа стартавала 6 студзеня як альтэрнатыва праўладнаму «ўсебеларускаму народнаму сходу» для «гарантаваньня любому грамадзяніну Беларусі магчымасьці выбіраць прадстаўнікоў сваіх інтарэсаў або быць выбраным».

Канчатковы склад сфармавалі ў лютым. У яго ўвайшоў 151 дэлегат, выбраны ў выніку онлайн-галасаваньня. Удзельнікі зьвярнуліся да ўсіх палітычных сілаў, уключна з прэзыдэнцкай адміністрацыяй і Палатай прадстаўнікоў, з заклікам далучыцца да адкрытых слуханьняў аб выхадзе з палітычнага крызісу.

Першым кіраўніком плятформы стаў Ігар Ляшчэня — экс-амбасадар Беларусі ў Славаччыне, былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі ў замежнапалітычных і замежнаэканамічных пытаньнях. Ён асудзіў гвалт супраць дэманстрантаў у жніўні мінулага году і падаў у адстаўку.

У жніўня сілавікі правялі больш за дзясятак ператрусаў у прадстаўнікоў «Сходу», у тым ліку ў Ігара Ляшчэні. Цяпер сайт плятформы недаступны, а YouTube-канал у мэтах бясьпекі дэлегатаў ачысьцілі ад відэазапісаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG