Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» плятформу «Сход»


Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» плятформу «Сход». Рашэньне было прынятае 13 сьнежня, паведамляецца на сайце МУС Беларусі.

Онлайн-ініцыятыва «Сход: плятформа народных прадстаўнікоў» паўстала ў адказ на намер уладаў склікаць 11–12 лютага Ўсебеларускі народны сход. Яе сутнасьць — каб грамадзяне Беларусі дзеля абароны сваіх інтарэсаў маглі выбраць прадстаўнікоў, якія на мясцовым узроўні будуць весьці дыялёг з уладамі.

У якасьці ключавой мэты першага скліканьня «Сходу» дэлегаты вызначылі пераадоленьне палітычнага крызісу шляхам дыялёгу ўнутры грамадзтва і грамадзтва з прадстаўнікамі ўлады на розных узроўнях. У сярэдзіне сакавіка «Сход» зьвярнуўся да ўсіх палітычных сілаў, уключаючы Адміністрацыю прэзыдэнта і Палату прадстаўнікоў, з заклікам далучыцца да адкрытых слуханьняў аб выхадзе з палітычнага крызісу.

У жніўні 2021 году сілавікі правялі ператрусы прынамсі ў 22 дэлегатаў «Сходу», у тым ліку ў былога амбасадара Беларусі ў Славаччыне Ігара Ляшчэні, яго затрымалі на 10 сутак. Большасьць дэлегатаў «Сходу» пасьля допытаў вызвалілі.

Раней у Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» тэлеканал «Белсат», інфармагенцтва «БелаПАН», некалькі анархісцкіх-інтэрнэт рэсурсаў, аб’яднаньне былых сілавікоў BYPOL, фонд BYSOL і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG