Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі загарэлася шахта


Кузбас, ілюстрацыйнае фота
Кузбас, ілюстрацыйнае фота

На шахце імя А.Д.Рубана ў горадзе Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласьці загарэўся вугальны пласт. Агенцтва ТАСС паведаміла, што ўсе 128 гарнякоў выведзены з шахты на паверхню.

25 лістапада на шахце «Ліствяжная» ў тым самым рэгіёне Расеі адбыўся выбух, які забраў жыцьці 51 чалавека — 46 шахтароў і 5 ратавальнікаў. Усяго пад зямлёй у момант выбуху былі 285 чалавек.

Згодна з папярэдняй вэрсіяй, шахтары загінулі ад выбуху мэтану і яго наступстваў. Сваякі пацярпелых у аварыі сьцьвярджаюць, што за апошнія гады на шахце «Ліствяжная» былі выяўленыя дзясяткі парушэньняў, аднак кіраўніцтва прадпрыемства не ліквідавала іх, змушаючы гарнякоў працаваць у заведама небясьпечных для жыцьця ўмовах.

Уласьніка шахты «Ліствяжная», саўладальніка і прэзыдэнта холдынгу «СДС» (Сібірскі дзелавы саюз) Міхаіла Фядзяева затрымалі 15 сьнежня.

Разам з Фядзяевым былі затрыманыя яшчэ тры чалавекі: гендырэктар «СДС-Вугалю» Генадзь Аляксееў, тэхнічны дырэктар кампаніі Антон Якутаў і галоўны інжынэр шахты «Ліствяжная» Анатоль Лабанаў.

Ім прад’явілі абвінавачаньне ў парушэньні патрабаваньняў прамысловай бясьпекі небясьпечных вытворчых абʼектаў і злоўжываньні паўнамоцтвамі ў камэрцыйнай арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG