Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальніка маніторынгу блогаў для адміністрацыі прэзыдэнта Расеі экстрадавалі ў ЗША


Швайцарыя 18 сьнежня экстрадавала ў Злучаныя Штаты расейскага бізнэсоўца Ўладзіслава Клюшына.

ЗША падазраюць яго ў інсайдэрскім гандлі на дзясяткі мільёнаў даляраў і хакерстве супраць IBM, Tesla і іншых карпарацый. Клюшына арыштавалі ў сакавіку ў швайцарскім кантоне Вале. У красавіку яго выдачы запатрабавала амэрыканскае консульства ў Бэрне.

Фэдэральны суд Швайцарыі на гэтым тыдні адхіліў апэляцыю Клюшына на рашэньне аб экстрадыцыі ў ЗША, а таксама заявы ягонай абароны аб тым, што Вашынгтон дамагаецца выдачы бізнэсоўца празь ягоныя сувязі ў расейскім урадзе, дзякуючы якім ён мае доступ да інфармацыі ў сфэры бясьпекі. 18 сьнежня Клюшын у суправаджэньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў ЗША вылецеў у Злучаныя Штаты з Цюрыху.

Клюшын — уладальнік сыстэмы маніторынгу блогаў і СМІ «Кацюша», якой карыстаюцца Адміністрацыя прэзыдэнта і Міністэрства абароны Расеі.

Расея таксама дамагалася экстрадыцыі Клюшына, сьцьвярджаючы, што супраць яго распачалі крымінальную справу па абвінавачваньні ў махлярстве. Падрабязнасьці гэтай справы невядомыя. Швайцарыя адказала на гэты запыт адмовай.

У 2018 годзе выданьне «Праект» называла Клюшына меркаваным аўтарам папулярнага палітычнага ананімнага тэлеграм-каналу «Незыгар». Бізнэсовец дабіўся абвяржэньня гэтай інфармацыі ў расейскім судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG