Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове пачалі стварэньне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»


Анатоль Лябедзька ў парлямэнце Малдовы, фота Кабінэту прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай
Анатоль Лябедзька ў парлямэнце Малдовы, фота Кабінэту прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай

Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візыт у Малдову.

Ён стаў першым прадстаўніком дэмакратычных сіл Беларусі, якога афіцыйна прымалі ў парлямэнце Малдовы, адзначаецца ў паведамленьні Кабінэту прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай. Вынікам сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах парлямэнту Малдовы стаў запуск працэсу стварэньня дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

«Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парлямэнту Малдовы. Магу сказаць, што ў Кішынёве ў нас ёсьць надзейныя сябры і партнэры», — заявіў Анатоль Лябедзька.

У ліпені 2020 году міжфракцыйнае аб’яднаньне «За дэмакратычную Беларусь» стварылі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, таксама парлямэнцкая група ў пытаньнях Беларусі была створаная ў Варшаве.

Яшчэ ў 2016 годзе групу «За дэмакратычную Беларусь», у якую ўвайшлі дэпутаты розных фракцый, стварылі ў Сэйме Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG