Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманай у Маскве за пост пра Лукашэнку Марыі Алёхінай з Pussy Riot прысудзілі 15 сутак арышту

Марыя Алёхіна
Марыя Алёхіна

Марыю Алёхіну з фэмінісцкага панк-гурту Pussy Riot затрымалі 16 сьнежня на выхадзе з кватэры ў Маскве. У той дзень актывістка пасьпела напісаць у Facebook, што прычынай стаў допіс пра Лукашэнку ад 2015 году.

Сёньня паводле рашэньня Цьвярскога раённага суду Масквы Марыю Алёхіну арыштавалі на 15 сутак па артыкуле аб прапагандзе нацысцкай сымболікі (частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ), піша Медиазона.

Алёхіна была пад хатнім арыштам па так званай «санітарнай справе» (акцыі ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, удзельнікаў якіх абвінавачваюць, сярод іншага, у парушэньні антыковідных абмежаваньняў).

16 сьнежня затрымалі і муніцыпальную дэпутатку Люсю Штэйн, яе таксама абвінавацілі ў дэманстраваньні нацысцкай сымболікі (гаворка ідзе пра пост за 2018 год) і асудзілі сёньня на 14 сутак адміністрацыйнага арышту.

XS
SM
MD
LG