Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША чакаюць «сур’ёзных хвароб і сьмерцяў» непрышчэпленых ад COVID-19


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

На фоне хуткага пашырэньня новага штаму каранавіруснай хваробы пад назвай «Омікрон» амэрыканцы і эўрапейцы ўжо другі раз зьбіраюцца сьвяткаваць Каляды і Новы год ва ўмовах жорсткіх абмежаваньняў.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў 16 сьнежня, што Omicron набірае абароты ў Злучаных Штатах, ствараючы новую хвалю ў той час, калі варыянт Delta ўсё яшчэ спрыяў большай колькасьці сьмерцяў.

«Мы чакаем сурʼёзных захворваньняў і сьмерці не прышчэпленых на зіму», — сказаў Байдэн, заклікаючы прышчэпленых зрабіць рэвакцынацыю, а непрышчэпленых — вакцынавацца.

Навукоўцы яшчэ ня вынесьлі канчатковага вэрдыкту адносна Omicron, але прадстаўнікі аховы здароўя кажуць, што штам больш заразны, чым Delta. Міністры аховы здароўя G7 назвалі варыянт Omicron «самай вялікай цяперашняй пагрозай для глябальнага здароўя», заявіўшы, што «важней, чым калі-небудзь» для ўсіх краін «цесна супрацоўнічаць».

Рост інфэкцый і няўпэўненасьці адносна новага штаму віруса адлюстроўваецца на фоне падрыхтоўкі людзей да падарожжаў і зносін падчас Калядаў і Новага года. Гэта стварае ўмовы для далейшага распаўсюджваньня вірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG