Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Навальнага выказалася пра Лукашэнку як прыклад неразумнага залагоджваньня тыранаў


Дар'я Навальная

Дар'я Навальная ў Страсбуры атрымала за зьняволенага ў Расеі бацьку прэмію Сахарава «За свабоду думкі».

У сваёй прамове ў Эўрапарлямэнце дачка апазыцыйнага расейскага палітыка Аляксея Навальнага, у прыватнасьці, сказала:

«Гэта прэмія Сахарава. Андрэй Сахараў быў, хутчэй за ўсё, адным з самых непрагматычных людзей. Я не разумею, чаму людзі, якія ад ягонага імя агітуюць за прагматычныя адносіны з дыктатарамі, ня могуць разгарнуць кнігі па гісторыі. Гэта было б вельмі прагматычным крокам.

І тады б яны зразумелі, што ў рамках гэтага падыходу пацыфікацыя дыктатараў і тыранаў ні разу не спрацавала.

Няважна, колькі людзей паспрабавалі сябе пераканаць у тым, што варʼят, чалавек, які з усіх сіл трымаецца за ўладу, будзе паводзіць сябе годна ў адказ на саступкі і падлашчваньні. Гэтага ніколі ня здарыцца.

Уся сутнасьць аўтарытарнай улады трымаецца на павелічэньні ставак, агрэсіі і пошуку новых ворагаў. І тыя людзі, якія кажуць: «Давайце ня будзем ціснуць на Лукашэнку», і працягваюць весьці дыялёг, калі ён зьбіваў людзей і кідаў іх за краты, дабіліся таго, што Лукашэнка саджае цэлыя пасажырскія самалёты, каб затрымаць аднаго чалавека.

Яшчэ адна рэч, якую прагматыкі, якія заклікаюць лічыць выдаткі і эканамічныя страты, чамусьці ня хочуць рабіць, — проста ня могуць узяць калькулятар і палічыць, колькі іх прагматызм каштуе эўрапейскім падаткаплатнікам.

Гады падлашчваньня да Пуціна далі яму зразумець, што для падняцьця сваіх рэйтынгаў ён можа разьвязаць вайну. Колькі будзе каштаваць Эўропе вайна ва Ўкраіне? Нават сёньня ва ўсім патоку навінаў пра тое, колькі вайскоўцаў сьцягваюцца да ўкраінскай мяжы, ніхто асабліва пра гэта не гаворыць. Ніводная прагматычная гандлёвая дамова не акупіць тых страт, якія можа прынесьці вайна».

Відэа з поўнай прамовай (цытаваная частка пачынаецца ад 28.20)

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG