Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністарка Літвы не выключае адстаўкі ўсяго ўраду праз сытуацыю зь «Беларуськаліем»


Інгрыда Шыманіце

Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце ў панядзелак сказала, што не выключае адстаўкі ўсяго ўраду з прычыны транзыту угнаеньняў «Беларуськалію», які ўсё яшчэ працягваецца, нягледзячы на санкцыі ЗША.

«Я не выключаю такой магчымасьці, магу проста сказаць пра гэта», — сказала ў перадачы «Тэма дня» на LRT Шыманітэ. «Калі дзейнасьць ураду выклікае так шмат пытаньняў, то, напэўна, урад, калі ня можа на іх адказаць, мусіць завяршыць свае паўнамоцтвы, і нейкі новы ўрад мог бы прадоўжыць працу з нуля», — сказала яна. Словы кіраўніцы ўраду цытуе delfi.lt.

Транзыт угнаеньняў «Беларуськалію» празь Літву працягваецца, нягледзячы на тое, што на мінулым тыдні набылі моц санкцыі ЗША ў дачыненьні да гэтай кампаніі. Да ўступленьня санкцый у сілу беларуская кампанія перавяла аванс «Літоўскай чыгунцы» за некалькі месяцаў наперад. У сувязі з гэтым міністры замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс і транспарту Марус Скуодзіс падалі прэмʼеру заявы аб адстаўцы.

Ужо пасьля таго, як санкцыі набылі моц, урад Літвы абʼявіў, што спрабуе скасаваць дагавор «ЛЧ» зь «Беларуськаліем», але сьцьвярджае, што амэрыканскія санкцыі прама не датычацца беларускага транзыту празь Літву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG