Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея наклала вэта на рэзалюцыю ААН аб зьмяненьні клімату


Пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Васіль Нябензя

Прадстаўнік Масквы назваў тэкст праекту рэзалюцыі спробай навязаць «пазыцыю кліматычных актывістаў». 

Расея выкарыстала права вэта для галасаваньня аб праекце рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН аб зьмяненьні клімату. Праект прапанавалі Ірляндыя і Нігер. Яго падтрымалі 12 з 15 членаў Рады Бясьпекі. Індыя таксама прагаласавала супраць, а Кітай устрымаўся.

Абгрунтоўваючы рашэньне Масквы, пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Васілій Нябензя заявіў, што «міжнародная супольнасьць глыбока падзялілася ў пытаньнях клімату».

«Гэта фактычна прывядзе да глыбокага расколу, няўдачы ў барацьбе са зьменай клімату», — сказаў ён.

Euronews адзначае, што праект заклікае генэральнага сакратара Антонію Гутэрыша «ўключыць рызыкі кліматычнай бясьпекі ў якасьці цэнтральнага элемэнту ў сумесную стратэгію ААН у прадухіленьні канфліктаў».

Амбасадар ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд заявіла, што вэта Расеі «ня мае апраўданьня». Паводле яе, «кліматычны крызіс — гэта крызіс бясьпекі».

Францыя лічыць, што існуе сувязь паміж глябальным пацяпленьнем і бясьпекай: доступ да вады, недахоп ежы і адсутнасьць кліматычнай бясьпекі дазваляюць «ўзброеным групам квітнець», выкарыстоўваючы ўразьлівасьць насельніцтва, сказаў францускі прадстаўнік пры ААН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG