Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былую міністарку ў Даніі асудзілі на два месяцы турмы за разлучэньне мігранцкіх пар


Інгер Стойбэрг, міністарка міграцыі Даніі, 2015

Экс-міністарку ў справах іміграцыі Даніі прызналі вінаватай у разлучэньні пар мігрантаў. Інгер Стойбэрг, якая ўзначальвала міністэрства з 2015 па 2019 год, асудзілі на два месяцы пазбаўленьня волі за разлучэньне 23 пар непаўналетніх мігрантаў.

«Прайграла ня толькі я, але прайгралі і дацкія каштоўнасьці», — сказала Стойбэрг журналістам пасьля прысуду Вярхоўнага суду Даніі, дадаўшы, што прымае пакараньне, але не раскайваецца.

Падчас свайго знаходжаньня на пасадзе Стойбэрг заняла жорсткую пазыцыю ў пытаньні іміграцыі і ўвяла дзясяткі абмежаваньняў, паведамляе Бі-Бі-Сі. Сярод іх быў і загад з 2016 году аб тым, што ўцекачы, якім ня споўнілася 18 гадоў і якія знаходзяцца ў шлюбе, не павінны жыць разам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG