Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Пуцін і Сакураў спрачаліся пра Беларусь «на забесьпячэньні». Відэа


Кінарэжысэр Аляксандар Сакураў

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на онлайн-сустрэчы з чальцамі Рады правоў чалавека, што прайшла ў мінулы чацьвер, уступіў у палеміку з чальцом Рады, кінарэжысэрам Аляксандрам Сакуравым. Той заявіў пра мноства праблемаў, зь якімі цяпер сутыкаецца Расея.

Сярод іншага, Сакураў заявіў, што Расея мае «на забесьпячэньні» Беларусь, назваўшы яе ў адным шэрагу з Паўднёвай Асэтыяй, Абхазіяй і Сырыяй (на відэа ад 00.15).

Запіс выступу Сакурава і адказу на яго Пуціна быў апублікаваны на сайце Крамля. Пуцін у гэтым адказе сказаў і наступнае (на відэа ад 18.20):

«Можна як заўгодна ставіцца да Беларусі, да беларусаў, да кіраўніцтва Беларусі. Але казаць, што яна знаходзіцца ў нас „на забесьпячэньні“ некарэктна, Аляксандар Мікалаевіч. Ну недапушчальна гэта рабіць публічна. Гэта непавага да цэлага народу і да цэлай краіны, якая ў нас знаходзіцца ў складзе саюзнай дзяржавы. Гэта далікатны працэс, доўгі, які вымагае выключнай кампэтэнтнасьці і цярпеньня, павагі да партнэра. Па-іншаму мы нічога не даб’емся».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG