Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кабінэт міністраў Нямеччыны не разглядае Лукашэнку як легітымнага кіраўніка Беларусі


Лідэры новай урадавай кааліцыі канцлер Нямечыны Оляф Шольц, міністар фінансаў Крыстыян Лінднэр (зьлева) і міністар эканомікі і клімату Робэрт Хабэк пазіруюць з падпісанымі копіямі кааліцыйнага ўрадавага пагадненьня пасьля цырымоніі падпісаньня ў Бэрліне, 7 сьнежня 2021 году.

Новы канцлер Нямеччыны Оляф Шольц раней назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, які ня мае легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва ўласнай краіны.

Новы ўрад Нямеччыны, інфармуе ТАСС, не разглядае Аляксандра Лукашэнку ў якасьці легітымнага кіраўніка Беларусі. Пра гэта ў панядзелак на брыфінгу ў Бэрліне заявіў афіцыйны прадстаўнік кабінэту міністраў ФРГ Штэфэн Хэбэштрайт.

«Мы не разглядаем Лукашэнку як легітымнага кіраўніка ў Беларусі», — адзначыў ён.

Раней новы канцлер ФРГ Оляф Шольц назваў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, які нібыта ня мае легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва ўласнай краіны. Паводле яго слоў, Лукашэнка паспрабаваў з дапамогай бежанцаў аказаць ціск. Разам з тым, як падкрэсьліў Шольц, прыток мігрантаў празь Беларусь «збольшага спынены», бо «ЭЗ і Нямеччына аказалі вельмі шмат ціску і далі дакладныя ўказаньні авіякампаніям, аэрапортам, паразмаўляўшы з многімі краінамі, адкуль адпраўляліся авіярэйсы ў Беларусь».

  • У Беларусі 9 жніўня 2020 году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх, паводле афіцыйных зьвестак ЦВК, перамогу атрымаў Аляксандар Лукашэнка. Другое месца нібыта заняла прадстаўніца апазыцыі Святлана Ціханоўская, якая не прызнала вынікаў волевыяўленьня і была сілай вывезеная з краіны. Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня ў Беларусі пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія ў першыя дні выліліся ў сутыкненьні зь сілавікамі.
  • Захад не прызнаў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, назваў празьмерна жорсткімі прынятыя беларускімі ўладамі захады для спыненьня акцый пратэсту. У выніку ЭЗ увёў у дзеяньне пяць пакетаў санкцый у дачыненьні да службовых асоб Беларусі і шэрагу кампаній. Свае санкцыі супраць Беларусі ўвялі таксама ЗША, Канада і Вялікая Брытанія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG