Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні прайшоў дабрачынны аўкцыён у падтрымку беларускіх палітвязьняў


Адна з работ жывапісу на аўкцыёне
Адна з работ жывапісу на аўкцыёне

Пакупнікі набывалі жывапіс, кераміку і іншыя творчыя работы, сабраўшы такім чынам грошы для тых, каго трымаюць у турмах з палітычных прычын.

За 12 тысяч эўра прадалі 33 творы беларускіх і літоўскіх мастакоў, паведамляе дабрачынны фонд BySol. Аўкцыён прайшоў у галерэі Саюзу мастакоў.

Сярод лотаў былі таксама кераміка, фатаздымкі ды іншыя работы, зь якімі можна пазнаёміцца на сайце галерэі.

Аўкцыён зладзіў офіс дэпутата Эўрапарлямэнту Пятраса Аўштравічуса, літаратурнае аб’яднаньне мастакоў пад патранатам старшыні Сойму Літвы Вікторыі Чміліце-Нільсэн і лідэркі беларускай апазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай.

У Беларусі на 13 сьнежня 912 палітвязьняў. Шмат людзей вымушана ўцяклі за мяжу, нярэдка зь сем'ямі, каб уратавацца ад рэпрэсій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG