Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў СССР «гістарычнай Расеяй» і расказаў, як быў «бамбілам»


Уладзімір Пуцін у аўтамабілі каманды Renault Formula One на гоначнай трасе ў Ленінградскай вобласьці, 7 лістапада 2010 г. Архіўнае фота

Пра гэта Пуцін сказаў у інтэрвію, якое ўвайшло ў фільм «Найноўшая гісторыя». Яго паказвае ў нядзелю тэлеканал «Расія 1», фрагмэнты фільма з удзелам Пуціна былі апублікаваныя раней.

У фільме Пуцін вельмі нэгатыўна адазваўся аб распадзе Савецкага Саюзу і 1990-х гадах. Распад СССР ён назваў трагедыяй і «распадам гістарычнай Расеі», які прывёў да страты таго, «што напрацоўвалася на працягу тысячы гадоў». У 90-я гады, паводле Пуціна, у Расеі «па сутнасьці ішла грамадзянская вайна», а ў Эўропе нібыта тады не сумняваліся, што Расея распадзецца.

Пуцін таксама разьвіў сваю раней выказаную думку аб тым, што дарадцам пры ўрадзе Расеі ў 1990-я працаваў нейкі супрацоўнік ЦРУ. Паводле Пуціна, «прадстаўнікі амэрыканскіх спэцслужбаў у 1990-я „лезьлі ўсюды“», а на прадпрыемствах ядзернага комплексу прысутнічалі амэрыканскія адмыслоўцы. Якіх-небудзь канкрэтных імёнаў ён не назваў.

Прэзыдэнт Расеі таксама заявіў, што ў 1990-я гады падзарабляў прыватным возьніцтвам — гэта значыць працаваў таксістам без ліцэнзіі. «Часам даводзілася падзарабляць і возьніцтвам. Непрыемна пра гэта гаварыць, але, на жаль, і гэта таксама было», — сказаў Пуцін.

У 2018 годзе Пуцін гаварыў аб тым, што быў гатовы ў 1990-я гады працаваць таксоўшчыкам. Паводле яго, такія думкі прыйшлі да яго пасьля таго, як мэр Санкт-Пецярбургу Анатоль Сабчак, начальнікам штабу якога ён быў, у 1996 годзе прайграў губэрнатарскія выбары. Пры гэтым са слоў Пуціна тады вынікала, што займацца возьніцтвам яму не прыйшлося, бо яго паклікалі на працу ў Маскву. У пачатку 2000-х гадоў Пуцін таксама казаў, што гатовы быў сысьці ў таксісты ў выпадку перамогі ГКЧП у жніўні 1991 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG