Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G7 заклікала ўлады Беларусі «тэрмінова зьмяніць курс», а таксама перасьцерагла Расею


G7 у Лівэрпулі
G7 у Лівэрпулі

Кіраўнікі МЗС «вялікай сямёркі» ў нядзелю прынялі камюніке, у якім «выказалі заклапочанасьць» дзеяньнямі беларускіх уладаў.

G7 заклікала ўлады Беларусі тэрмінова зьмяніць курс, выказаўшы занепакоенасьць тым, як у краіне выконваюцца правы чалавека, і міграцыйным крызісам на мяжы з Эўразьвязам.

У нефармальнае аб'яднаньне G7 уваходзяць найбуйнейшыя прамыслова разьвітыя дэмакратычныя краіны Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія.

На нядаўнім віртуальным Саміце за дэмакратыю, які склікаў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, Сьвятлана Ціханоўская выказала сваё недаўменьне наконт недастатковай, на яе думку, рашучасьці заходніх дэмакратый у процістаяньні рэжыму Лукашэнкі:

«Я зьбянтэжаная. Я не разумею, у чым розьніца паміж „вельмі, глыбока, моцна занепакоены“ і „сур’ёзна, надзвычай, сур’ёзна занепакоены“?, – сказала яна. – Я да гэтага часу не магу зразумець, як групе галаварэзаў удалося тэрарызаваць усю Эўропу. Са згонам самалёта або незаконным увозам мігрантаў. Чаму гэтыя галаварэзы дагэтуль не сутыкнуліся зь якімі-небудзь значнымі наступствамі сваіх абуральных дзеяньняў?».

У заяве, прынятай у нядзелю па выніках двухдзённай сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Групы сямі» у брытанскім Лівэрпулі ідзе мова і пра Расею з Украінай. «У Расеі не павінна быць сумневаў у тым, што новая ваенная агрэсія супраць Украіны будзе мець сурʼёзныя наступствы і высокую цану», – гаворыцца ў дакумэнце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG