Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біятляністка, якая не падпісала ліст за Лукашэнку, заваявала другі мэдаль на Кубку сьвету


Беларуска Ганна Сола заваявала срэбра ў гонцы перасьледу на этапе Кубка сьвету па біятлёне ў Хохфільцэне. У пятніцу яна выйграла залаты мэдаль.

Сола саступіла пераможцы Марце Ройселан з Нарвэгіі ўсяго 4 сэкунды.

Дынара Алімбекава прыйшла да фінішу чацьвёртай.

Ганна Сола — адзіная з біятляністак са зборнай, якая не падпісала ліст у падтрымку Лукашэнкі. На сёньня яна мае ў зборнай найлепшыя вынікі.

У красавіку Ганна Сола так пракамэнтавала Tut.by сваё рашэньне не падпісваць праўладны ліст:

«Мне ёсьць за што сказаць „дзякуй“ краіне, але ў першую чаргу хацелася б, каб спорт заставаўся па-за палітыкай. Цяжка канцэнтравацца на спартовых выніках, калі чытаеш сумныя навіны зь Беларусі. Таму мая пазыцыя нават не палітычная, а агульначалавечая: за мір, выкананьне законаў і рашэньне любых пытаньняў без ужываньня гвалту».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG