Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША паведамілі вынікі першых дасьледаваньняў штаму «омікрон». Ён ужо ў 63 краінах


Штам «омікрон»

З 43-ох вядомых выпадкаў заражэньня штамам «омікрон» у Злучаных Штатах, большасьць тых, хто захварэлі, аказаліся прышчэпленымі. Сымптомы захворваньня пераважна не былі цяжкімі.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміла дырэктарка Цэнтру па кантролі захворваньняў ЗША (CDC) Рашэль Валэнскі, перадае «Голас Амэрыкі».

80% вядомых выпадкаў штаму «омікрон» у Злучаных Штатах былі зарэгістраваныя ў людзей, якія былі цалкам вакцынаваныя, а шасьцёра раней перахварэлі на COVID-19.

Амаль ва ўсіх хвароба працякала ў лёгкай форме, сказала дырэктарка CDC. Яна адзначыла, што лёгкая форма захворваньня адпавядае чаканьням для прышчэпленых. Аднаму пацыенту спатрэбілася 2 дні стацыянарнага лячэньня.

Штам «омікрон», як выглядае, яшчэ больш заразны, чым штам Delta.

Цяпер больш як 99,9% выпадкаў заражэньня каранавірусам у Злучаных Штатах прыпадае на штам «дэльта».

Каб стрымаць распаўсюджваньне каранавіруснай інфэкцыі і прадухіліць цяжкія наступствы CDC падкрэсьлівае неабходнасьць:

  • прышчэпкі,
  • захаваньня масачнага рэжыму,
  • вэнтыляцыі памяшканьняў,
  • карантыну і ізаляцыі.

«Хоць мы ня маем усіх адказаў на штам „омікрон“, папярэднія дадзеныя паказваюць, што дадатковая вакцынацыя супраць COVID-19 дапамагае ўзмацніць абарону ад „омікрону“», — дадала Валэнскі.

Вельмі высокая хуткасьць распаўсюджваньня «омікрону» ўжо дала навукоўцам падставы меркаваць, што вакцыны супраць яго не такія эфэктыўныя. Хаця трэцяя — бустэрная доза — значна заніжае рызыку заражэньня.

Колькасьць выпадкаў заражэньня новым варыянтам каранавірусу падвойваецца кожныя два-тры дні.

  • Омікрон-штам каранавірусу знойдзены ў 63 краінах, паведаміла Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.
  • Паводле Брытанскага агенцтва аховы здароўя, перадае ВВС, да сярэдзіны сьнежня «омікрон» можа стаць дамінуючым варыянтам каранавірусу. Калі рост захаваецца цяперашнімі тэмпамі, то да канца сьнежня ён дасягне 100 тысяч новых выпадкаў за дзень, што можа істотна ўскладніць працу мэдычных установаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG