Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы беларусам: «Мы будзем ставіцца да вас як да братоў»


Анджэй Дуда

Выступаючы 9 сьнежня з прамовай на віртуальным Саміце за дэмакратыю, скліканым прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда частку свайго выступу прысьвяціў беларусам. У сваім выступе Анджэй Дуда заклікаў сусьветных лідэраў да салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю.

«Заяўляю нашым беларускім братам і хачу, каб гэта было пачута паўсюль на ўсходзе ад Польшчы: Польшча працягне падтрымліваць дэмакратыю, бо я лічу, што мая дачка, народжаная ў 1995 годзе, якая ні сэкунды не жыла ў дыктатуры, і яе беларуская аднагодка, якая ніколі ня бачыла свабодных выбараў, — гэта дзьве роўныя паміж сабою асобы з аднолькавымі правамі», — сказаў Дуда.

Прэзыдэнт Польшчы таксама адзначыў:

«Як прэзыдэнт Польскай Рэчы Паспалітай я ўрачыста абяцаю, што да беларусаў і беларусак, 180 тысяч якіх знайшлі працу ці прытулак у Польшчы, мы будзем ставіцца як да братоў і як да самых дарагіх гасьцей».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG