Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя паведамілі пра сьмерць актывіста з Горадні ў Расеі, сам ён сказаў, што яго затрымлівала ФСБ


Станіслаў Цыбінскі
Станіслаў Цыбінскі

Горадзенскага актывіста і валянтэра праваабароначай арганізацыі «ТаймАкт» Станіслава Цыбінскага ў Расеі затрымала Фэдэральная служба бясьпекі (ФСБ).

Інфармацыя пра гэта зьявілася ў суполцы Legalize Belarus у сацсетцы «ВКонтакте».

На старонцы самога актывіста ў Facebook 5 сьнежня размясьцілі запіс пра яго сьмерць. Як піша Hrodna.life, на прыватныя паведамленьні чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам паліцыі, адказаў, што Станіслаў загінуў гвалтоўнай сьмерцю.

«Супрацоўнік паліцыі» спрабаваў высьветліць кантакты сваякоў Станіслава, але не даваў сваіх.

Праз два дні сам Цыбінскі выйшаў на сувязь. Ён паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ. Яго трымалі ў спэцпрыёмніку за горадам, пагражалі. У актывіста забралі наяўныя грошы, якіх не вярнулі.

Хто такі Станіслаў Цыбінскі


Станіслаў Цыбінскі — актывіст, валянтэр праваабарончай арганізацыі «ТаймАкт», якая займаецца абаронай правоў зьняволеных і супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сыстэмы. Арганізаваў супольнасьць «Рука дапамогі і падтрымкі».

Працаваў афіцыянтам. Кіраваў грамадзка-інфармацыйнай пляцоўкай «Беларускі цэнтар падтрымкі». У 2017 годзе выйшаў на волю пасьля 15 гадоў зьняволеньня за забойства. З тых часоў дапамагаў іншым асуджаным: купляў прадукты, сродкі гігіены, адзеньне і тэлефоны, знаходзіў жыльлё і дапамагаў знайсьці працу. Толькі за 2020 год дапамогу ад Станіслава атрымалі каля 70 былых вязьняў. Таксама Станіслаў піша асуджаным дзясяткі лістоў на тыдзень і адпраўляе ім пасылкі.

Пасьля пабіцьця ў сакавіку 2021 году Станіслаў Цыбінскі пакінуў Беларусь і паехаў у Расею. Там яму зрабілі дзьве апэрацыі. Пасьля ён пераехаў у Польшчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG