Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Баварыі шукае дапамогі беларускім палітвязьням і эмігрантам


Ільзэ Айгнэр і Сьвятлана Ціханоўская.
Ільзэ Айгнэр і Сьвятлана Ціханоўская.

7 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў нямецкім Мюнхэне, сталіцы Баварыі.

Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт баварскага ляндтага Ільзэ Айгнэр абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і магчымасьці аказаньня дапамогі асобам, якіх перасьледуюць улады.


Сытуацыя ў Беларусі, значэньне міжнароднага супрацоўніцтва ў крызісныя часы і сытуацыя на мяжы Беларусі з Эўразьвязам былі сярод тэмаў яе размовы з прэзыдэнтам ляндтагу Баварыі (Нямеччына) Ільзэ Айгнэр.

Як паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, яна «прапанавала дапамагаць рэлякантам і журналістам, адмовіцца ад бізнэс-супрацоўніцтва з кашалькамі рэжыму і запусьціць праграму рэабілітацыі для зьняволеных з палітычных матываў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG