Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская другі год запар трапіла ў сусьветны сьпіс уплывовых жанчын


Выступ Сьвятланы Ціханоўскай у Эўрапарлямэнце
Выступ Сьвятланы Ціханоўскай у Эўрапарлямэнце

Беларуская дэмакратка увайшла ў сьпіс 25 самых аўтарытэтных жанчын Зямлі за 2021 год.

Сьвятлана Ціханоўская трапіла ў сьпіс 25 самых уплывовых жанчын сьвету па вэрсіі Financial Times. Яе зьмясьцілі ў разьдзел «героі» і назвалі «лідэрам і зацятым абаронцам дэмакратыі».

«Аляксандар Лукашэнка, аўтарытарны кіраўнік Беларусі, недаацаніў як гэтую рашучую жанчыну, так і імкненьне сваёй уласнай краіны да пераменаў. Неўзабаве дзясяткі тысяч беларусаў згуртаваліся разам зь Ціханоўскай, аб’яднаўшыся ў найбуйнейшы апазыцыйны рух краіны за дзесяцігодзьдзі і, магчыма, у сучаснай гісторыі», — гэтак напісала пра Сьвятлану Ціханоўскую намесьніца прэм’ер-міністра, міністарка фінансаў Канады Крыстыя Фрыланд.

Разам зь беларускай у сьпіс трапілі гендырэктарка Сусьветнай гандлёвай арганізацыі Нгозі Аконджа-Івэала, старшыня Фэдэральнай гандлёвай камісіі ЗША Ліна Хан, кіраўніца General Motors Мэры Бара, галоўны эканаміст МВФ Гіта Гапінат, старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі, прэзыдэнтка Тайваня Цай Інвэнь, тэнісістка Наомі Осака, кінарэжысэрка Хлоі Чжао, акторка Скарлет Ёхансан і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG