Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь месяц ад пачатку палётаў расейская кампанія адмяніла рэйсы ў Маскву з Гомля і Горадні


Самалёт расейскай кампаніі Nordwind.
Самалёт расейскай кампаніі Nordwind.

Рэйсы авіякампаніі Nordwind з Гомля і Горадні ў Маскву раптоўна зьніклі з раскладу. Ня выключана, што на гэта ёсьць і «палітычныя прычыны».

Расейская авіякампанія Nordwind зьявілася ў беларускіх абласных аэрапортах месяц таму — першы рэйс з Масквы ў Гомель зроблены 10 лістапада. Ад пачатку сьнежня самалёты Embraer 190 пачалі лятаць у Горадню з анансаваным графікам па панядзелках, чацьвяргах і суботах.

Але ўжо 6 сьнежня расклад «абнуліўся». Zerkalo.io зьвязалася з рэгіянальнымі аэрапортамі і авіякампаніяй.

У адміністрацыях абодвух лётнішчаў канстатавалі, што «проста прыйшла адмена рэйсаў», пра пэрспэктыву аднаўленьня нічога невядома.

У офісе Nordwind «аптымізацыю» назвалі «вытворчай неабходнасьцю», дадаўшы таксама рэпліку пра «палітычныя прычыны». Апошняе патлумачыць адмовіліся.

Тым, хто купіў квіткі, авіяперавозчык прапануе або вярнуць грошы, або магчымасьць даляцець зь Менску да маскоўскага аэрапорту Шарамецьева на самалётах кампаніі «Аэрофлот».

Крыніцы ў гомельскім аэрапорце таксама спасылаюцца на нізкую загружанасьць рэйсаў, што робіць палёты нерэнтабэльнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG