Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзмацніў абласныя і раённыя выканкамы супрацоўнікамі МУС і КДБ


Сярод ранейшых прызначэньняў сілавікоў на цывільную пасаду ва ўрадзе: міністрам юстыцыі стаў генэрал-маёр МУС Сяргей Хаменка

Аляксандар Лукашэнка 6 сьнежня зрабіў шэраг прызначэньняў у рэгіянальных органах улады.

Зыходзячы з кадравых прызначэньняў Лукашэнкі, цяпер сілавікі будуць кіраваць раёнамі і дапамагаць абласным начальнікам.

  • Так, намесьнік начальніка ўпраўленьня баявой службы штабу камандзіра ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Алег Малышэўскі ўзначаліць Чэрыкаўскі райвыканкам.
  • Намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Віцебскага аблвыканкаму Вячаслаў Грышчанка прызначаны старшынёй Браслаўскага райвыканкаму.
  • Начальнік упраўленьня КДБ па Берасьцейскай вобласьці Максім Радзькоў увайшоў у склад мясцовага аблвыканкаму.
  • Начальнік мясцовага Гомельскага ўпраўленьня ўнутраных спраў Аляксандар Шастайла гэтаксама стаў чальцом аблвыканкаму.
  • У склад Менгарвыканкаму і Менскага аблвыканкаму ўведзены начальнік упраўленьня КДБ па Менску і вобласьці Аляксандар Церахаў.
  • Аналягічнае прызначэньне адбылося ў Магілёўскай вобласьці. Начальнік упраўленьня КДБ Ігар Паўлюшчанка стаў чальцом аблвыканкаму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG