Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыштыяну Раналду стаў першым футбалістам у гісторыі, які забіў 800 галоў


Крыштыяну Раналду трыюмфуе, забіўшы другі мяч у гульні «Манчэстэр Юнайтэд» з «Арсэналам» 2 сьнежня 2021 г.
Крыштыяну Раналду трыюмфуе, забіўшы другі мяч у гульні «Манчэстэр Юнайтэд» з «Арсэналам» 2 сьнежня 2021 г.

Нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду стаў першым футбалістам, які змог забіць 800 галоў у афіцыйных матчах. Ён паставіў гэты рэкорд у гульні супраць лёнданскага «Арсэнала» 2 сьнежня.

Галы партугальца, забітыя на 52-й і 70-й хвілінах матчу, сталі 800-м і 801-м у ягонай кар’еры.

Ягоны вынік ужо на 36 галоў большы, чым у бразыльца Пэле, які забіў 765 галоў. На трэцім месцы — паўабаронца парыскага ПСЖ Ліянэль Мэсі з 754 галамі.

Больш за ўсё галоў Раналду забіў у складзе мадрыдзкага «Рэала» — 450. У Манчэстэры партугалец вызначыўся 130 разоў, у італьянскім «Ювэнтусе» — 101, у лісабонскім «Спортынгу», дзе пачыналася ягоная прафэсійная карʼера, — 5. У складзе зборнай Партугаліі ў яго 115 забітых мячоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG